Людзі Слова ў няволі (31)
Пошук

Міжнародны фестываль паэзіі і перакладу ў Атланце з удзелам беларускіх паэтаў


Сёння а 23 гадзіне па беларускім часе ў межах Міжнароднага фестывалю паэзіі і перакладу ў Атланце адбудзецца паэтычная імпрэза падчас якой беларускія паэты і паэткі Дзмітрый Строцаў, Юлія Цімафеева, Марыя Мартысевіч і Уладзімір Лянкевіч прачытаюць свае пераклады вершаў амерыканскіх калег — Vievee Francis, Hanif Abdurraqib, Travis Denton і Mario Chard. І адпаведна наадварот — амерыканскія паэты і паэтка прадставяць свае паэтычныя пераклады беларусаў.

Арганізатарка і мадэратарка імпрэзы — Вальжына Морт.

Падрабязнасці і спасылка для ўдзелу.