Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Лекцыя Лены Агарэлышавай «Месца жанчын у палітыцы: прэзідэнцкая VS парламенцкая кампанія»


7 жніўня | 19:00 | zoom

На лекцыі пагаворым пра асаблівасці рэпрэзентацыі і ўдзелу жанчын у парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 года і прэзідэнцкай кампаніі 2020-га.

Разбяром выказванні кандыдатаў і іх давераных асоб, асаблівасці рэпрэзентацыі і асвятлення дзейнасці кандыдатак у СМІ ў параўнанні з кандыдатамі, а таксама паразважаем, ці былі ў беларускай гісторыі аналагі жаночай палітычнай барацьбы.

За дзве гадзіны да правядзення лекцыі мы вышлем спасылку і пароль для падлучэння на email, пазначаны пры рэгістрацыі.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Лектарка: Алена Агарэлышава, гендарная экспертка і выкладчыца ECLAB

Мерапрыемства ў Facebook.