Людзі Слова ў няволі (31)
Пошук

Канцэрт Алесі Сівохінай “Забыць пра снег”


З нагоды Сусветнага дня паэзіі Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на канцэрт Алесі Сівохінай “Забыць пра снег”.

Далікатнасць, шляхетнасць, высакароднасць, кранальная пачуццёвасць – менавіта такімі словамі можна апісаць выканальніцкую манеру спявачкі. Алеся Сівохіна не аматар гучных пляцовак: невыпадкова ёй вельмі пасуе камерная атмасфера музея самага маладога класіка беларускай літаратуры.

У выкананні Алесі прагучаць песні на вершы беларускіх і сусветных паэтаў: Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі, Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Міхаіла Матусоўскага, Жака Брэля, і, канешне, Максіма Багдановіча.

Чакаем вас 24 сакавіка (серада) а 19-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а).

Уваходны квіток: 5 рублёў.

У музеі – масачны рэжым, прыходзьце, калі ласка, у масках.