Масавыя пратэсты 2020 у Беларусі дасюль выклікаюць моцныя і складаныя эмоцыі. Іх пачатак звязаны з неверагодным грамадскім натхненнем, якое ў 2021-2022 гадах абярнулася сотнямі палітвязняў і ўзмацненнем рэпрэсій у Беларусі. У межах прэзентацыі кнігі Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночае аблічча: выпадак Беларусі» нам хацелася б паразмаўляць і пра першае, і пра другое. Каго варта разглядаць у якасці рухаючых сіл гэтых пратэстаў і што адбываецца з іх духам, а гэтаксама ўдзельніцамі і ўдзельнікамі сёння? Якое месца адыгрывалі падчас іх жанчыны і як сёння мы можам працягваць супраціўленне беларускаму рэжыму і барацьбу за дэмакратычную Беларусь?
Кніга Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночае аблічча: выпадак Беларусі» выйшла на нямецкай мове ў чэрвені 2021 у буйнейшым выдавецтве Suhrkamp, а напрыканцы 2021 на рускай у Вільнюсе, у выдавецтве Petro ofsetos. У 2022 годзе кніга была ўганаравана прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭНа, і зараз рыхтуецца да выдання новая версія кнігі на літоўскай мове.
У 2022 годзе беларуская кампазітарка Вольга Падгайская з камандай падрыхатавала аўдыё і відэаверсію кнігі на русскай мове. Вольга Падгайская возьме ўдзел у прэзентацыі.
Разам мы намагаемся стварыць прастору для ўзаемнай падтрымкі, абмеркавання і творчага абмена.
Чакаем вас!
14.11 (панядзелак), Беларускі Моладзевы Хаб (Варшава, plac Konstytucji 6), 18.00