Людзі Слова ў няволі (31)
Пошук

CREATOR 2.0: хакатон па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю


Запрашаем паўдзельнічаць ў міжнародным сацыяльным хакатоне па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю - CREATOR 2.0

Калі: 18-24 кастрычніка 2020, Масква
Працоўная мова: руская

Падчас курса ўдзельнікі і ўдзельніцы:

Атрымаюць інфармацыйную і экспертную падтрымку ў сферы працаўладкавання людзей з інваліднасцю;
Прааналізуюць сусветны досвед у галіне працаўладкавання людзей з інваліднасцю.

У рамках праекта:

Пройдзе міжнародны сацыяльны хакатон CREATOR 2.0;
удзельнікі і ўдзельніцы распрацуюць і прадставяць рашэнні ў накірунку працаўладкавання людзей з інваліднасцю;
У якасці запрошаных экспертаў і экспертак выступяць прадстаўнікі міжнародных і расійскіх кампаній, спецыялісты профільных НКА і міністэрстваў.

Хто зможа прыняць удзел:

  • людзі ва ўзросце ад 21 да 45 гадоў з камерцыйных, некамерцыйных і дзяржаўных арганізацый;
  • тыя, хто працуе ў накірунку  працаўладкавання людзей з інваліднасцю;
  • тыя, хто гатовы ўкараняць новыя рашэнні ў сябе ў арганізацыях і адукаваць іншых;
  • тыя, хто зацікаўлены ў прафесійным развіцці і ва ўкараненні метадаў нефармальнай адукацыі ў маладзёжную працу сваёй арганізацыі і краіны;
  •  тыя, хто гатовы актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу ўсяго праекта.

Праект дасяжны для людзей з інваліднасцю і без.

Унёсак за ўдзел у трэнінгавым курсе складае 2000 расійскіх рублёў (25 EUR) з удзельніка.

Выдаткі на пражыванне, харчанне, афармленне візы пакрываюцца цалкам. Дарожныя выдаткі пакрываюцца згодна з лімітамі праграмы, у залежнасці ад адлегласці, якую ўдзельнік пераадольвае, каб дабрацца да мерапрыемства. У асобных выпадках для людзей з інваліднасцю можа быць прапанавана  фінансавая падтрымка на ўдзел асістэнта.

 

Дэдлайн падачы заявак: да 31 ліпеня (уключна).
Для падачы заяўкі неабходна запоўніць  форму на сайце.
Пошта для вашых пытанняў: [email protected]
Сайт праекта.

Праект рэалізуецца дабрачынным фондам “ДЕЙСТВУЙ!” пры падтрымцы  фонда Прэзідэнцкіх грантаў.