Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Анлайн прэс-канферэнцыя прэміі Гедройца


Поўны спіс, склад журы і іншае.

Прэмія Гедройца распачынае новы, дзявяты сезон! З гэтай нагоды аргкамітэт прэміі запрашае вас у чацвер, 9 ліпеня, на прэс-канферэнцыю, якую сёлета правядзем у анлайн-фармаце. Падчас сустрэчы паразмаўляем пра асаблівасці сёлетняга сезона, чаканні ад яго, а таксама абвесцім поўны спіс намінантаў, склад журы і адкажам на пытанні журналістаў.

Калі вы журналіст/журналістка і хочаце паўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі ад СМІ, калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы да 8 ліпеня ўключна, за паўгадзіны да прэс-канферэнцыі на пазначаны мэйл дашлем спасылку для ўдзелу. У іншым выпадку вы можаце паглядзець прэс-канферэнцыю анлайн.

Трансляцыя прэс-канферэнцыя адбыаецца дзякуючы кампаніі Зробім лепш 2020.