Пошук
15 снежня 2020

Перажыць складаныя часы і верыць у лепшае – 10 выпуск дайджэста пра культуру ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу

“Можна бессэнсоўна маўчаць”, але мы адкрываем праўду штодня – ствараем мастацтва на волі і за кратамі, мастацтва, вольнае ад кратаў. 
14 снежня 2020

Польскія кампазітары падпісалі адкрыты ліст у знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі

Польскія кампазітары і музыказнаўцы напісалі адказ беларускім пісьменнікам на іх адкрыты ліст ад 17 лістапада 2020 г.
10 снежня 2020

Амерыканскія кангрэсмэны і сенатары запісалі відэа ў падтрымку беларусаў

У міжнародны дзень правоў чалавека некалі сенатараў і кангрэсмэнаў ЗША запісалі відэа ў падтрымку беларусаў. Яны апублікаваныя ў Твітары @penamerica.
10 снежня 2020

У Дзень правоў чалавека НДА заклікаюць да адказнасці і спынення рэпрэсій у Беларусі

У святле нядаўніх адкрыццяў па Беларусі, зробленых Маскоўскім механізмам АБСЕ і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, арганізацыі выказваюць занепакоенасць працягам парушэнняў, якія здзяйсняюцца агентамі і прыхільнікамі ўрада Аляксандра Лукашэнкі, і заклікаюць да неадкладнага расследавання і кампенсацыі шкоды.
10 снежня 2020

Прэмія за турэмную літаратуру перанесена на 2021 год

Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода паведамілі пра змены ў прысуджэнні прэміі імя Францішка Аляхновіча за літаратурныя творы, створаныя паводле асабістага турэмнага досведу.
8 снежня 2020

Выступ Святланы Алексіевіч перад Саветам ААН, пратэставая творчасць і падтрымка з усяго свету – у 9 выпуске

Пакуль “в серое небо грустно смотрит народ, ждёт, когда упадёт вертолёт”, творцы прыдумляюць новыя спосабы жыць і працаваць ва ўмовах, калі іх працягваюць звальняць і затрымліваць, калі ўжывую немагчыма праводзіць дваровыя канцэрты, а ў краіне не спыняецца тэрор і за сцяг ва ўласным акне можна трапіць на Акрэсціна.
4 снежня 2020

Святлана Алексіевіч на Савеце ААН: Дыялог патрэбны, але не любой цаной

Святлана Алексіевіч выступіла на Савеце ААН па правах чалавека ў Жэневе, дзе адбыўся прамежкавы разгляд сітуацыі парушэння правоў чалавека ў Беларусі. У сваім выступе Нобелеўская лаўрэатка і старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра звярнулася да Савета ААН, расказаўшы пра агульную сітуацыю ў краіне і пра забойства Рамана Бандарэнкі, па факту якога так і не завялі крымінальную справу.
3 снежня 2020

Заява Славенскага ПЭН-цэнтра ў знак салідарнасці з народам Беларусі

Славенскі ПЭН-цэнтр з вялікай трывогай сочыць за апошнімі падзеямі ў Беларусі. Урад Аляксандра Лукашэнкі заблакаваў дэмакратычны працэс галасавання яшчэ да выбараў 9 жніўня, перашкаджаючы іншым кандыдатам, арыштоўваючы апазіцыйных палітыкаў і грамадзянскіх актывістаў.
3 снежня 2020

“Я не ваш негр”: запрашаем на кінапаказ і чытанні ў Сусветны дзень правоў чалавека

10 снежня, адмыслова да Сусветнага дня правоў чалавека, фестываль WATCH DOCS супольна з Беларускім ПЭН-цэнтрам і пры ўдзеле кніжнай серыі "Амерыканка" ладзяць паказ дакументальнага фільма рэжысёра Рауля Пэка "Я не ваш негр" (I Am Not Your Negro, 2016), спалучаны з дыскусіяй, што плаўна перацячэ ў вечарыну афра-амерыканскай паэзіі.