Дар’я Хмяльніцкая

Апошняе абнаўленне: 30 красавіка 2024
Дар’я Хмяльніцкая

Дар’я Хмяльніцкая – літаратарка, перакладчыца з кітайскай на беларускую мову, аўтарка блога «Кніжны Цмок» @knizhnycmok (апошняя публікацыя – 13 траўня 2023 года)

Скончыла філфак БДУ па спецыяльнасці «ўсходняя філалогія», працавала настаўніцай беларускамоўнай гімназіі № 23 у Мінску.

У 2023 годзе заняла другое месца на конкурсе «Зярцала слоў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову».

Затрымана ў 2023 годзе.

Судовы разгляд крымінальнай  справы пачаўся 22 красавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Дар’ю Хмяльніцкую абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх), ч. 2 арт. 361.3 (вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка ці выкарыстанне беларусаў для ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці).